+619: Мінздароўя абнавіла статыстыку па каранавірусе

+619: Мінздароўя абнавіла статыстыку па каранавірусе

За апошнія 24 гадзіны ў Беларусі зафіксавана 619 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Памерла 4 пацыенты. Паправіліся і выпісаліся з лякарняў 80 503 чалавекі. Усяго ў краіне з пачатку пандэміі выяўлена 88 909 пацверджаных выпадкаў COVID-19. У лабараторыях краіны праведзена 2 244 310 тэстаў на выяўленне капанавірусу.

Дарэчы, прафесар-інфекцыяніст БДМУ Сяргей Жаваронак кажа, што на COVID-19 ужо маглі перахварэць 10% беларусаў. Гэта больш за 900 тысяч чалавек. А па афіцыйнай статыстыцы, у краіне выяўлена толькі 88,9 тысяч выпадкаў каранавіруса.

— Некаторыя чамусьці лічаць, што хваробы ў нас няма, яна недзе там, далёка. Гэта глыбачайшая памылка можа прывесці да сур’ёзных наступстваў, — мяркуе прафесар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі