62% беларусаў не хочуць удзельнічаць ні ў якіх акцыях пратэсту
Толькі 10% беларусаў гатовыя падтрымаць масавыя акцыі пратэсту. Сярод украінцаў лічба такіх людзей складае 34% украінцаў, сярод расіян — 16%. Такія лічбы падае Ўсерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі (ВЦИОМ), які зладзіў сацыялагічнае даследаванне разам з Research & Branding Group і сацыялагічнай лабараторыяй "Новак". Свае подпісы пад петыцыямі, заклікамі, патрабаваннямі гатовыя паставіць па 22% сярод расіян і беларусаў, а сярод ўкраінцаў — 33%. Страйкі не карыстаюцца папулярнасцю. У Беларусі на іх гатовыя 4%, у Расіі 6%, ва Ўкраіне — ажно 18%.
Іншыя акцыі непадпарадкавання яшчэ менш папулярныя. 1% беларусаў згодны блакаваць шляхі зносінаў і займаць памяшканні (2% і 6% сярод расіян і ўкраінцаў адпаведна). Столькі ж жыхароў нашай краіны гатовыя на ўзброеныя сутыкненні (2% і 4% сярод расіян і ўкраінцаў).
Беларусы найбольш схільныя заяўляць, што не сталі б удзельнічаць ні ў якіх акцыях (62%). Сярод расейцаў доля такіх рэспандэнтаў 57%, сярод украінцаў — 38%.