+635 новых выпадкаў: Мінздароўя абнавіла дадзеныя па COVID-19

Цэнтральная раённая бальніца ў Іўі падчас першай хвалі пандэміі каранавірусу / Еўрарадыё
Цэнтральная раённая бальніца ў Іўі падчас першай хвалі пандэміі каранавірусу / Еўрарадыё

За апошнія 24 гадзіны ў Беларусі зафіксавана 635 новых выпадкаў каранавірусу. Памерла 4 пацыенты. З пачатку пандэміі ў краіне зарэгістравана 87 698 хворых на COVID-19. За гэты час паправіліся і выпісаліся з лякарняў 79 757 чалавек. У лабараторыях краіны праведзена 2 222 310 тэстаў.

На пачатку кастрычніка Мінздароўя заявіла аб гатоўнасці сістэмы аховы здароўя да другой хвалі каранавірусу. Медыцынскія чыноўнікі запэўніваюць, што бальніцы ў поўным аб'ёме забяспечаны ложкавым фондам, апаратамі ШВЛ і медыкаментамі, а медработнікі — сродкамі індывідуальнай абароны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі