7-8 чэрвеня ў сталічных школах прайшлі выпускныя вечары

Адзінаццацікласнікі сярэдняй школы Nr 64 прыехалі на ўрачыстасць на святочным "трамваі жаданняў". Прыбраныя дзяўчаты і юнакі з песнямі і жартамі адправіліся ў незвычайнае падарожжа. Па дарозе яны, узбуджаныя святам, дзяліліся з карэспандэнтам БелаПАН сваімі ўражаннямі. "Сёння — самы афігенны вечар сёлета! Сёння мы выпускаемся! Стан у ўсіх — проста клас!" — усклікалі яны і ад душы дурэлі перад камерай. Як сказала Юлія Янава, маці аднаго з выпускнікоў, "трошкі сумна, што яны ўступаюць у сур'ёзнае жыццё, і радасна, што ўсё ў іх наперадзе, усе дарогі адкрытыя". Ужо трэці год у трамвайным парку Менска ахвотныя могуць арандаваць для ўрачыстага выпадку ўтульны, ярка ўпрыгожаны вагон. Як паведамілі БелаПАН транспартнікі, асабліва папулярная гэтая паслуга ў маладых, школьнікаў і студэнтаў. Там яны святкуюць дні нараджэння, вяселлі і іншыя ўрачыстасці.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі