73-гадовы Мік Джагер у восьмы раз стаў бацькам
73-гадовы Мік Джагер у восьмы раз стаў бацькам. Хлопчыка ў адной з бальніц Нью-Ёрка нарадзіла 29-гадовая сяброўка лідара брытанскага рок-гурта Rolling Stones амерыканская балерына Мелані Хэмрык. Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", Мік Джагер прысутнічаў падчас нараджэння сына. І маці, і дзіця адчуваюць сябе добра.
Дагэтуль у Джагера было 7 дзяцей ад 4 жанчын. Самаму малодшаму — 15 гадоў, самаму старэйшаму — 45 гадоў. У музыканта таксама ёсць 5 унукаў, а два гады таму ён стаў прадзядулем.