8-га сакавіка Airbourne прэзентуюць новы альбом
Аўстралійскія хард-рокеры Airbourne рыхтуюцца прэзентаваць публіцы свой
новы альбом. Другая ў студыйным каталогу музыкаў пласцінка ўбачыць свет
8-га сакавіка ў Еўропе і Аўстраліі і 20-га красавіка – у ЗША. Яна будзе
мець іранічную назву “No Guts No Glory”. Альбом будзе выпушчаны ў двух варыянтах: стандартнае выданне ўключыць у сябе 13 трэкаў, у калекцыйным слухачам будзе прапанавана дадаткова 5 кампазіцый. Прадзюсаваннем запісу займаўся Джоні Кей (Johnny K), вядомы па працы з Machine Head, Kill Hannah і 3 Doors Down.
Нагадаем, “No Guts No Glory” стане паслядоўнікам лонгплэю “Runnin’ Wild”, выдадзенага ў 2007-м і прызнанага лепшым дэбютам года на цырымоніі Metal Hammer Golden Gods Awards.
Фота: muslib.ru
Нагадаем, “No Guts No Glory” стане паслядоўнікам лонгплэю “Runnin’ Wild”, выдадзенага ў 2007-м і прызнанага лепшым дэбютам года на цырымоніі Metal Hammer Golden Gods Awards.
Фота: muslib.ru