8 верасня святкуецца Дзень беларускай вайсковай славы
У суботу 8 верасня святкуецца Дзень беларускай вайсковай славы. У 1514 годзе войскі Вялікага княства Літоўскага бліскуча разграмілі пад Оршай войскі маскоўскіх захопнікаў. У 16 раз на месцы славутай бітвы, на беразе Дняпра, пройдзе традыцыйны фестываль бардаўскай песні і паэзіі “Аршанская бітва-2007”.
Перад пачаткам фэсту каля 18-й гадзіны пачнецца памінальны малебен, які адслужыць святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Пасля набажэнствы адслужаць уніяцкі і каталіцкі святары. Пра тое, што адбудзецца далей, “Еўрарадыё” распавёў мастак Алесь Пушкін:
“Пасля малебна адразу пачынаецца канцэрт. Хутчэй за ўсё гэта адбудзецца ў 20 гадзін. Кожны аўтар і выканаўца, якія прыедуць, змогуць выступіць на гэтым канцэрце. Мікрафон свабодны. Ужо прыедуць Піт Паўлаў, Андрэй Плясанаў. Андрэй Мельнікаў, як заўсёды, па традыцыі адчыніць фестываль”.
Пасля канцэрту ўначы пачнецца беларуская дыскатэка, а раніцай адбудзецца традыцыйнае купанне ў Дняпры.
Падчас фэсту на вялікім камяні будзе ўрачыста адчынена шыльда з тэкстам, напісаным пісьменнікам Уладзімірам Арловым: “Вечная слава героям Аршанскай перамогі 8 верасня 1514 года”.
Пра тое, як дабрацца да месца святкавання, глядзіце тут.