800 прызыўнікоў адправяцца ў памежныя войскі Беларусі

Каля 800 чалавек у перыяд цяперашняй прызыўнай кампаніі плануецца накіраваць на ўкамплектаванне злучэнняў і часцей, падпарадкаваных Дзяржаўнаму памежнаму камітэту Беларусі. Адпраўка маладога папаўнення праходзіць з 12 па 23 студзеня са зборных пунктаў абласных вайсковых камісарыятаў.

Навабранцы будуць накіраваныя ў вучэбныя часці і падрадзяленні органаў памежнай службы, а таксама Міністэрства абароны для навучання па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і спецыялістаў. Там яны атрымаюць адпаведныя ваенна-ўліковыя спецыяльнасці, неабходныя для камплектавання пасад сяржантаў і салдат, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі