83% беларусаў не чулі пра Ўсходняе партнёрства

Большасць беларусаў не цікавіць Еўрапейскі саюз, аб рэаліях якога яны ведаюць вельмі мала. Да такіх высноваў прыйшлі навукоўцы валійскага Ўніверсітэта Эбэрыствіта з Вялікабрытаніі. Як паведамляе партал TUT.BY, яны апублікавалі вынікі даследавання аб эфектыўнасці палітыкі ЕС у дачыненні да ўсходнееўрапейскіх дзяржаў. У даследаванні разглядаецца эфектыўнасць Еўрапейскай палітыкі суседства (ЕПС) і ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства" у трох усходнееўрапейскіх краінах - Беларусі, Украіне і Малдове. У даследаванне таксама ўключаная Расія - "найбольшы геапалітычны сусед, які ўплывае на адносіны ЕС з Усходняй Еўропай".

Як паказала даследаванне, кожны пяты беларус не змог назваць краіны-чальцы Еўрасаюза. Для кожнага другога непасільным выявілася пытанне пра месцазнаходжанне штаб-кватэры ЕС. 83 % беларусаў ніколі не чулі пра Еўрапейскую палітыку суседства і ініцыятыву "Ўсходняе партнёрства".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі