83-гадовая жанчына атрымала апёкі, разаграваючы пакост на пліце

Як паведамілі БелаПАН у Брэсцкім абласным упраўленні МНС, у гэты дзень пенсіянерка паставіла разагравацца на газавай пліце пакост, наліўшы яго ў жалезную ёмістасць. Такую параду жанчыне даў пляменнік. Праз некаторы час покост загарэўся і жанчына кінула ёмістасць у калідор. Ад удару аб падлогу гарачая вадкасць выплеснулася, трапіла жанчыне на вопратку, ад чаго адзенне загарэлася. Пенсіянерка патушыла агонь самастойна.

У выніку яна атрымала апёкі 20% цела. Памяшканне кухні і калідора не пашкоджанае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі