84% жыхароў краіны лічаць сябе беларусамі
Паводле дадзеных перапісу насельніцтва, што прайшоў у 2009 годзе, на тэрыторыі Беларусі стала пражывалі прадстаўнікі каля 140 нацыянальнасцяў і народнасцяў. Амаль 84% насельнікаў краіны аднеслі сябе да карэннай нацыі — беларусаў. Крыху болей за 8% назваліся рускімі, 3% — палякамі, меней за 2% лічаць сябе ўкраінцамі. Такую інфармацыю падае БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт. Па адной дзесятай працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва Беларусі набралі габрэі, армяне, татары, цыганы, азербайджанцы і літоўцы.
Варта адзначыць, што ў часе апошняга перапісу нацыянальнасць запісвалі са словаў рэспандэнтаў паводле іх самавызначэння і жадання, а нацыянальнасць дзяцей вызначалі бацькі.
Варта адзначыць, што ў часе апошняга перапісу нацыянальнасць запісвалі са словаў рэспандэнтаў паводле іх самавызначэння і жадання, а нацыянальнасць дзяцей вызначалі бацькі.