847 новых выпадкаў COVID-19 зарэгістравана ў Беларусі
Па стане на 1 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 43 403 выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй. Паводле інфармацыі прэс-службы Мінздароўя, за апошнія суткі зафіксавана 847 новых выпадкаў. Гэта істотны спад у параўнанні з папярэднімі тыднямі, калі рэгістравалася больш за 900 новых выпадкаў штодня.
За час пандэміі памелі 240 пацыентаў (+5).
Вылечыліся і былі выпісаныя 18 776 пацыентаў (+257).
Агулам за час пандэміі ў Беларусі было зроблена 553 377 тэстаў (+ 12 284).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.