9 беларускіх гарадоў атрымаюць бязвізавы рэжым з Літвой

Гэта Гродна, Ліда, Астравец, Ашмяны, Смаргонь, Шчучын, Мядзел, Паставы і Браслаў.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-аташэ беларускай амбасады ў Літве.

Прэс-аташэ:
"Гэта Гродна, Ліда, Астравец, Ашмяны, Смаргонь, Шчучын, Мядзел, Паставы і Браслаў. Акрамя гэтых буйных гарадоў там будуць уключаныя зоны па сельсаветах".

Як паведамляла Еўрарадыё,  зону спрошчанага памежнага пераходу плануецца ўвесці для жыхароў Беларусі і Літвы. Яна расцягнецца на 50 кіламетраў у абодва бакі ад дзяржаўнай мяжы. Жыхары прыгранічча змогуць наведваць суседнюю краіну без віз — па спецыяльных пасведчаннях.

Па словах прэс-службы, неўзабаве чакаецца чарговы раўнд беларуска-літоўскіх перамоваў наконт прымежнай зоны.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі