9-гадовая дзяўчынка, скрадзеная ў Кобрынскім раёне, вярнулася з Расіі

У яе выкраданні падазраюць 28-гадовую знаёмую яе маці, якая была ў гасцях і знікла ў той жа дзень. Была распачатая крымінальная справа, вяліся актыўныя пошукі.



Як паведамляе "Интерфакс-Запад" са спасылкай на валанцёраў з пошукава-выратавальнага атрада "Анёл", жанчына вывезла дзяўчынку ў Расію. Пасля яна спалохалася і вырашыла яе вярнуць, давезла да Оршы і пасадзіла ў электрычку. Дахаты на Кобрыншчыну Ксенія Жукава ехала самастойна.

Паводле некаторай інфармацыі, некалькі незнаёмых людзей дапамаглі Ксеніі з білетамі і купілі цёплае адзенне. Дзяўчынка расказала, што яе не білі, але неаднаразова прыходзілася начаваць у машынах, дадае тэлеканал "Беларусь 1".


З дзяўчынкай працуюць следчыя і псіхолагі.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі