ААН: Беспілотнікі развіваюць у вайскоўцах псіхалогію гульцоў PLAYSTATION

Частае выкарыстанне беспілотных лятальных апаратаў у вайсковых мэтах развівае ў дыстанцыйных аператараў ментальнасьць гульцоў у Playstation.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе для Савета ААН па правах чалавека. Аўтар дакумента, спецыяліст па пытанні пазасудовых расправаў Філіп Элстоўн лічыць, што выкарыстанне аўтапілотаў парушае права людзей на жыццё.

"Аператары знаходзяцца ў тысячы міль ад поля бою, і ажыццяўляюць кіраванне пры дапамозе камп'ютарных манітораў і выдаленых гукавых каналаў", - перадае ВВС словы Элстоўна.

Найчасцей у свеце беспілотнікі выкарыстоўваюць ЗША, Ізраіль і Расія.

Даклад ААН быў апублікаваны праз некалькі дзён пасля смерці Мустафы Абу аль-Язіда, трэцяй асобы Аль-кайды. Яго забілі менавіта з беспілотніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі