ААН дапаможа Беларусі паўмільярдам долараў

На праекты Рамачнай праграмы ААН па аказанні дапамогі Беларусі на 2011-2015 гады будзе вылучана 490 мільёнаў долараў. ААН дапаможа нашай краіне ў галіне аховы здароўя, экалогіі, сацыяльна-эканамічнай сферы, кіраванні міграцыяй і ўдасканаленні дзяржкіравання, а таксама і ў іншых сферах. Пра гэта паведаміў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў. Снапкоў: "Перш за ўсё наша праца ў рамках праграмы будзе накіраваная на інавацыйную і інвестыцыйную дзейнасць, развіццё дзелавога асяроддзя і прадпрымальніцкай ініцыятывы, спрыянне ўступу Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, укараненне міжнародных стандартаў у розных сферах, развіццё адраснай сацыяльнай дапамогі, асабліва для неабароненых пластоў насельніцтва, ўключаючы чарнобыльскі раён".

Каардынатарам пры рэалізацыі гэтай праграмы выступіць Міністэрства эканомікі Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі