ААН: падчас вайны ва Украіне загінуў 3381 мірны жыхар

ААН: падчас вайны ва Украіне загінуў 3381 мірны жыхар

Ад пачатку вайны ва Украіне загінуў 3381 мірны жыхар, сярод параненых — 7061 цывільная асоба. Пра гэта сведчаць звесткі ААН.

Большасць зарэгістраваных ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва загінулі ад выбухованебяспечнай зброі з шырокай зонай паражэння. Маюцца на ўвазе абстрэлы з цяжкой артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, а таксама ракетныя і паветраныя ўдары.

У ААН лічаць, што фактычныя лічбы значна вышэйшыя, бо з месцаў баёў інфармацыя паступае са спазненнем і многія паведамленні патрабуюць пацверджання. Гэта датычыць, напрыклад, Марыупаля (Данецкая вобласць), Ізюма (Харкаўская вобласць) і Папаснай (Луганская вобласць), дзе ёсць паведамленні пра шматлікія ахвяры сярод мірнага насельніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі