Абаронцаў касцёла адпусцілі без складання пратаколаў

Затрыманыя перад пачаткам сённяшняй акцыі ў абарону касцёлу Святога Язэпа правялі тры гадзіны ў Цэнтральным РУУС Мінску. Іх прымусілі стаяць каля сценкі. Затым іх адпусцілі без складання пратаколаў, паведамляе БелаПАН.  Паводле ўдакладненых звестак, у пастарунку аказаліся 12 моладзевых актывістаў. Як паведаміў Радыё Свабода пасля выхаду на волю сустаршыня «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Павел Севярынец, многія з затрыманых былі збітыя, але іхныя планы гэта не змяняе — 21 верасня дэмакратычныя актывісты зноў маюць сабрацца ля святыні. Яны будуць патрабаваць вяртання помніка архітэктуры вернікам. Гарадскія ўлады хочуць размясціць тут гатэль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі