Абаронцы касцёла св.Язэпа шукаюць падтрымкі ў праваслаўнай царквы

Абаронцы кляштара бернардынцаў з касцёлам Святога Язэпа просяць мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі хадайнічаць перад уладамі аб вяртанні святыні вернікам, паведамляе БелаПАН. Адпаведны зварот да ўладыкі Філарэта яны перадалі 21 верасня. Аўтары звароты выказваюць абурэнне і пратэст у сувязі з “бязбожным планам” перабудовы кляштара пад гатэль, забаўляльныя залы і рэстарацыі. 7 жніўня 2001 года на касцёл Святога Язэпа была зарэгістраваная рыма-каталіцкая парафія. Але ж нягледзячы на ўсе намаганні грамадскасці, улады не вяртаюць вернікам храм у самым цэнтры Мінску.

Цягам апошніх пяці год вернікі штодзённа моляцца пад сценамі святыні. У 2007 годзе каталіцкія актывісты сабралі болей за 30 тысяч подпісаў з просьбай вярнуць кляштар з касцёлам, але ж становішча не змянілася. Аўтары дакумента лічаць, што ва ўмовах духоўнага заняпаду Беларусі патрэбныя не новыя забаўляльныя ўстановы, а новыя месцы для малітвы і пропаведзі.

Ад 16 верасня абаронцы касцёла Святога Язэпа штодня збіраюцца ля храму. Яны маюць ладзіць такія акцыі, пакуль улады не вернуць ім касцёл.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі