Абітурыентам не прыйдзецца браць даведкі для паступлення ў выканкамах
Замест гэтага жадаючым паступіць на прэстыжныя факультэты давядзецца прайсці профільна-псіхалагічнае сумоўе або тэставанне Прэзідэнт падпісаў указ, які ўнёс чарговыя змены ў правілы паступлення ў ВНУ. Цяпер адмененыя ўсе ўнутраныя іспыты па дысцыплінах, па якіх ёсць цэнтралізаванае тэставанне. Унутраныя іспыты пакідаюць толькі па беларускай і рускай літаратурах, творчасці і фізкультуры.
Форма іх правядзення будзе вызначацца прыёмнай камісіяй ВНУ. У дадатак, жадаючыя стаць журналістамі, эканамістамі, юрыстамі ці спецыялістамі-міжнароднікамі будуць вымушаныя прайсці профільна-псіхалагічнае сумоўе ці тэставанне ў ВНУ.
Раней планавалася, што ім неабходна будзе браць даведкі ў выканкамах і школах. Кіраўнік камісіі па адукацыі Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч называе гэтыя змены вельмі станоўчымі.
Уладзімір Здановіч: “Я вельмі станоўча ўспрыняў гэтую норму ў дадзеным дакуменце Усё ж такі вельмі добра, што меркаванне камісіі наконт таго, што не трэба было ўводзіць, як мы раней казалі, індульгенцыю на паступленне на ўзроўні выканкамаў і школ, ці там мясцовых органаў, было ўлічана”.
Фота — bymedia.net