Абранне кожнага дэпутата парламента будзе каштаваць каля 106 тысяч долараў
Як даведалася Еўрарадыё, на выбары дэпутатаў будзе патрачана столькі ж, колькі на апошнюю прэзідэнцкую кампанію Цэнтрвыбаркам назваў дату правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — 28 верасня. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
“Паколькі дату выбараў прызначае ўсё ж такі не Цэнтрвыбаркаам, а кіраўнік дзяржавы, прэзідэнт палічыў, што гэтая дата з’яўляецца, скажам так, найбольш пажаданым варыянтам для правядзення парламенцкіх выбараў і выбарчай кампаніі. Пры гэтым мы поўнасцю ўкладваемся ў тэрміны да 12 кастрычніка, нават калі нам давядзецца праводзіць выбары ў два туры”.
Старшыня Цэнтрвыбаркама распавяла, што на кампанію будзе выдаткавана каля 25 мільярдаў рублёў — гэта амаль столькі, колькі было патрачана на апошнія прэзідэнцкія выбары.
“Калі дакладна, то гэта недзе каля 24,6 мільярдаў рублёў. Гэта ў цэлым адпавядае нашым звычайным выдаткам на правядзенне выбарчай кампаніі. У цэлым, гэта сума аналагічная тым сродкам, якія былі патрачаныя на выбары прэзідэнта”.
У Палату прадстаўнікоў абіраюць 110 кандыдатаў. Атрымліваецца, што абранне кожнага дэпутата будзе каштаваць прыкладна 227 мільёнаў рублёў або 106 тысяч долараў.
Фота — bymedia.net