Абрынуўся дах школы, які нядаўна адрамантавалі за 1,5 мільярда рублёў

У мільёны рублёў абыйдзецца рамонт даху ў Малькавіцкай школе Ганцавіцкага раёну. Ён абрынуўся пад шматтонным цяжарам снегу. Добра, што здарэнне адбылося ў 5 гадзінаў раніцы і ў школе на той час быў толькі вартаўнік.  Дзеля бяспекі дзеці пакуль вучацца ў класах у другім крыле школы.

Плошча пашкоджанага даху — больш за 300 кв.м. Дарэчы, капітальны рамонт даху рабілі зусім нядаўна, і абыйшоўся ён у 1,5 мільярда рублёў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі