"Абсалютбанк" прадае некалькі абменнікаў у Мінску

ЗАТ "Абсолютбанк" выставіла на рэалізацыю па рэшткавым кошце некалькі сертыфікаваных пунктаў абмену валют у Мінску, паведамляе БелаПАН. У банку кажуць,  што такое рашэнне кіраўніцтва прыняло ў сувязі з планамі скарачэння сеткі абменнікаў.

На сайце банка паведамляецца, што на рэалізацыю выстаўленыя пункты абмену валют у Мінску па вул. Усходняя, 48 (крама "Востокторг"), абсталяваны па 1-м класе ўстойлівасці; вул. Філімонава, 7 (крама "Дорорс"), абсталяваны па 1-м класе ўстойлівасці; вул. Б. Хмяльніцкага, 8, абсталяваны па 3-м класе ўстойлівасці; пр-т Незалежнасці, 143/1 (крама "Продалекс"), абсталяваны па 1-м класе ўстойлівасці.

У "Абсалютбанку" сцвярджаюць, што ўсе пункты абмену валют з'яўляюцца прыбытковымі і маюць сталую кліенцкую базу.

Нагадаем, у снежні ў Менску два абменныя пункты гэтага банка былі абрабаваныя. У адным з выпадкаў 21-гадовая касірка была забітая. Пасля гэтага кіраўніцтва "Абсалютбанку" прыняло рашэнне зачыніць вялікую частку абменных пунктаў банку на час абсталявання дадатковымі сістэмамі аховы і бяспекі.

Абодва злачынствы пакуль застаюцца нерасчыненымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі