АБСЕ дашле ў Беларусь двух крыміналістаў для расследавання смерці Бябеніна

Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) станоўча адказала на зварот беларускіх улад накіраваць у Мінск двух экспертаў-крыміналістаў. Яны будуць расследаваць прычыны смерці журналіста Алега Бябеніна, кіраўніка апазіцыйнага інтэрнэт-рэсурсу "Хартыя'97". Як паведаміў агенцтву БелаПАН намеснік кіраўніка Офіса АБСЕ ў Мінску Жандос Асанаў, цяпер бакам належыць абмеркаваць тэхнічныя дэталі.

Нагадаем, што заява ад імя беларускага боку пра гатовасць запрасіць экспертаў была зробленая 9 верасня на паседжанні пастаяннай рады АБСЕ ў Вене.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі