АБСЕ пачне доўгатэрміновае назіранне за выбарамі ад сярэдзіны лістапада

40 прадстаўнікоў місіі АБСЕ прыступяць да доўгатэрміновага назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі ад сярэдзіны лістапада, паведамляе БЕЛТА. У дзень выбараў 19 снежня АБСЕ плануе накіраваць сюды каля 400 міжнародных назіральнікаў. Доўгатэрміновае назіранне будзе заключацца ў вывучэнні сацыяльна-палітычнай абстаноўкі ў краіне, выбарчага заканадаўства і практыкі яго выкарыстання, у маніторынгу асвятлення кампаніі ў СМІ, кантролі за ходам агітацыйнай кампаніі.

Згодна з беларускім заканадаўствам, міжнародныя назіральнікі маюць права прысутнічаць на пасяджэннях выбарчых камісіяў усіх узроўняў, сустракацца з кандыдатамі ў прэзідэнты і іх даверанымі асобамі, прадстаўнікамі партыяў і грамадскіх аб’яднанняў.

Яшчэ адна місія міжнародных назіральнікаў — ад СНД — ужо атрымала акрэдытацыйныя пасведчанні ў Цэнтрвыбаркаме і ўжо заўтра, 20 кастрычніка, пачне доўгатэрміновае назіранне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі