Абвешчаная незалежнасць Косава

Парламент Косава прагаласаваў за прыняццё дэкларацыі аб незалежнасці краю. “З гэтага моманту Косава аб’яўляецца незалежнай і суверэннай дзяржавай”, заявіў прэм’ер-міністр Косава Хашым Тачы.

Прэзідэнт Сербіі Барыс Тадзіч заявіў, што не будзе вагацца перад увядзеннем войскаў у Косава, але толькі ў тым выпадку, калі ў правінцыі ўзнікнуць сутычкі з тамтэйшымі сербамі.

Прэм'ер Сербіі Ваіслаў Каштуніца заявіў, што Сербія не прызнае незалежнасці Косава і гэты край заўсёды будзе часткай сербскай дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі