Абвешчаны тэндэр на набыццё вакцыны супраць "свінога грыпу"

Тэндэр на набыццё вакцыны супраць "свінога грыпу" абвешчаны ў Беларусі. Мяркуецца, што вакцыны паступяць у нашу краіну ў канцы лістапада — пачатку снежня, паведамляе агенцтва "Интерфакс-Запад". "Беларусь шукае краіну, якая паставіць вакцыну", — заявіла намеснік галоўнага лекара Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміалогіі і грамадскага здароўя Людміла Наройчык.

Нагадаем, напярэдадні Міністэрства аховы здароўя нават называла спіс краінаў, дзе могуць быць закупленыя вакцыны: Расія, Францыя, Нямеччына і Вялікабрытанія. Найперш прышчэпкі атрымаюць медыцынскія працаўнікі і "супрацоўнікі так званых жыццёва важных службаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі