Аб'яднаны Пераходны кабінет перадаў палку Каліноўскага два сучасныя дроны

Дроны / t.me/belwarriors
Дроны / t.me/belwarriors

Аб'яднаны Пераходны кабінет перадаў палку Каліноўскага два сучасныя дроны, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Пра такую дапамогу кіраўніца кабінета дамовілася падчас аднаго з працоўных візітаў. Ціханоўская папрасіла заходніх партнёраў дапамагчы беларускім добраахвотнікам.

Дзякуючы гэтаму былі вылучаныя сродкі на два сучасныя дроны. Паведамляецца, што яны дапамогуць беларускім байцам яшчэ больш эфектыўна абараняць Украіну ад расійскіх захопнікаў.

Аб'яднаны Пераходны кабінет перадаў палку Каліноўскага два сучасныя дроны
Аб'яднаны Пераходны кабінет перадаў палку Каліноўскага два сучасныя дроны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі