Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы рыхтуюць Антыкрызісны форум

30 сакавіка ў Мінску адбудзецца Антыкрызісны форум. Арганізатарам яго выступаюць Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі. Плануецца, што ў форуме прымуць удзел каля 160 чалавек. Паводле словаў лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі — гэта эксперты, лідэры АДС, сябры палітычных партый, грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі рэгіёнаў.

Вось што кажа Анатоль Лябедзька пра мэты форума:

"Галоўная мэта і задача — гэта абмеркаванне антыкрызіснай платформы, якая выпрацаваная дэмакратычнымі сіламі ў кааперацыі з экспертнай супольнасцю. А другая задача — абмеркаваць, якім чынам даводзіць набор антыкрызісных дзеянняў, якія мы прапануем, да ўлады і сярэднестатыстычнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь".


Арганізатары форума спадзяюцца, што ўдзельнічаць у ім пагодзяцца і прадстаўнікі ўладаў. У прыватнасці, запрашэнні накіраваныя кіраўніцтву Нацбанка, кіраўнікам шэрагу міністэрстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі