Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы зноў будуць збіраць подпісы, на гэты раз 150000

Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы маюць намер стварыць ініцыятыўную групу па збору подпісаў за змяненне выбарчага заканадаўства.  Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі і сустаршыня АДС Анатоль Лябедзька лічыць, што апазіцыянеры змогуць сабраць неабходныя 150 тысяч подпісаў. Але канчатковага рашэння ў справе правядзення гэтай акцыі яшчэ няма. Яно будзе прынятае пасля кансультацый з рэгіянальнымі кааліцыямі АДС і былымі кандыдатамі ў дэпутаты.

"Калі не змяніць правілаў гульні, то ў будучай прэзідэнцкай кампаніі мы зноў будзем змагацца не за вынік, а толькі за прад'яўленне доказаў недэмакратычнасці выбараў", сказаў Лябедзька.

Белорусские новости

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі