Аб'яўлены конкурс “Міс Дынама-Мінск”, пераможца атрымае 3 мільёны рублёў
Сталічны хакейны клуб, які прадстаўляе Беларусь у КХЛ, аб’явіў конкурс “Міс Дынама-Мінск”. Пераможца атрымае 3 мільёны рублёў прызавых, перадае БЕЛТА.
Дзяўчатам, якія жадаюць узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць свае фота ў бікіні на электронны адрас клуба.
Здымкі будуць публікавацца на старонках праграмак да хатніх матчаў мінскага "Дынама" у КХЛ, а таксама размяшчацца на клубным сайце. Перад пачаткам плэй-оф адбудзецца галасаванне: спачатку гледачы абяруць 3 фіналістак, а затым і “Міс Дынама-Мінск”.
А 2 верасня, за 10 дзён да старту "Дынама" у КХЛ, у мінскім Палацы спорту адбудзецца прэзентацыя каманды.
Падчас яе заўзятары змогуць пазнаёміцца з гульцамі і трэнерамі. Аматары хакея змогуць задаць пытанні камандзе, узяць аўтографы і сфатаграфавацца разам з кумірамі. Пачнецца прэзентацыя а 19-й гадзіне. Уваход вольны.