AC/DC паказалі дзве песні з новага альбома (слухаць)

AC/DC прадставілі дзве песні з новага альбома — "Play Ball" і загалоўную "Rock or Bust". Дагэтуль кавалкі трэкаў можна было пачуць у рэкламе бейсбольнай прафесійнай лігі MLB, які паказалі па канале Turner Sports.


Новы і першы за апошнія 17 гадоў альбом аўстралійскіх рокераў мае назву "Rock or Bust".  Ён запісаны без удзелу аднаго з заснавальнікаў гурта, гітарыста Малькальма Янга, які вымушаны быў пакінуць каманду праз развіццё дэменцыі (хвароба разладу мыслення). Падчас запісу і канцэртаў Малькальма замяніў яго пляменнік Стыві.


"Rock or Bust" складуць 11 трэкаў. Ён выйдзе 2 снежня. У наступным годзе AC/DC выправяцца ў сусветны тур, прысвечаны 40-годдзю каманды.


Трэк-ліст кружэлкі:


1. Rock or Bust


2. Play Ball


3. Rock The Blues Away


4. Miss Adventure


5. Dogs of War


6. Got Some Rock & Roll Thunder


7. Hard Times


8. Baptism By Fire


9. Rock the House


10. Sweet Candy


11. Emission Control

Фота: freshindependence.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі