Заўтра пачнуць адключаць ацяпленне ў мінскіх кватэрах

Батарэі ў кватэрах мінчукоў застануцца цёплымі да серады, 22 красавіка. Пра такое рашэнне камунальнікаў агенцтву БЕЛТА днямі паведаміў начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энэргетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрый Янчык. Прычынай стаў неспрыяльны прагноз надвор'я на бліжэйшыя дні.

Раней планавалася, што ацяпленне ў жылых дамах, інтэрнатах і гатэлях сталіцы пачнуць адключаць з 18 красавіка. У дзіцячых садках і школах, лячэбна-прафілактычных, медычных, навучальных установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках ацяпленне мусілі адключыць з 23 красавіка.

А вось ацяпленне ў грамадскіх, адміністрацыйных будынках і прамысловых прадпрыемствах Мінска было адключанае ўжо 14 красавіка.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі