Ацяпленне ў жылых дамах Мінска уключаць 20 кастрычніка

Ацяпленне ў жылых дамах Мінска, верагодна, будзе ўключанае ўжо з 20 кастрычніка. Пра гэта сёння паведаміў намеснік гендырэктара па эксплуатацыі "Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі" Сяргей Пушкоў, інфармуе БЕЛТА.
Звычайна рашэнне аб уключэнні ацяплення прымаецца зыходзячы з сярэдняй тэмпературы паветра — на працягу пяці сутак яна павінна быць не вышэй за +8.

Паводле слоў Пушкова, штодня да ацяплення будуць падключацца каля 20% аб'ектаў. На сённяшні дзень абаграваюцца ўжо ўсе аб'екты сацыяльнай сферы Мінска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі