Ацяпляльны сезон у Беларусі мусіць пачацца 15 кастрычніка

Ацяпляльны сезон у Беларусі арыентыровачна можа пачацца 15 кастрычніка. Пра гэта паведаміў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Сяргей Сушко. Пачатак ацяпляльнага сезона штогод вызначаецца зыходзячы з сярэднесутачнай тэмпературы паветра, якая на працягу пяці дзён павінна мець пэўны паказчык.

Тады па ўзгадненні з міністэрствам мясцовыя органы ўлады пачынаюць уключэннее ацяплення. Як звычайна, спачатку цяпло з’явіцца ў дзіцячых садках, бальніцах і іншых сацыяльных аб’ектах.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі