Ацяпляльны сезон у жыхароў Магілёўшчыны пачнецца 3 кастрычніка
У Магілёўскай вобласці 2 кастрычніка пачалася падача цяпла ў сацыяльныя аб'екты. А ў кватэрах магілёўцаў ацяпляльны сезон пачнецца з 3 кастрычніка, інфармуе БЕЛТА.
Адпаведнае распараджэнне падпісаная ў аблвыканкаме. Аналагічныя рашэнні прымаюць раённыя і гарадскія выканкамы, арыентуючыся на ўмовы надвор'я і прагноз.
Рашэнне пра пачатак ацяпляльнага сезону прымаюць мясцовыя ўлады, калі на працягу пяці сутак сярэдняя тэмпература не падымаецца вышэй за 8 градусаў цяпла. У 2017 годзе цяпло ў жылыя дамы пачалі даваць 7 кастрычніка, а ў дзіцячыя садкі і школы — 3 кастрычніка.