Ад 1 лістапада ў Беларусі падаражэюць адразу 79 відаў цыгарэтаў

Танныя тытунёвыя вырабы з наступнага месяца не падаражэюць. Пры гэтым у продажы з'явіцца новая лінейка цыгарэт першай цэнавай групы ад "Тытунь Інвест" — Карона Super Slims коштам 7,5 тысячы за пачак, адзначае tut.by
 
У сярэднім сегменце на 500 рублёў — да 11,2 тысячы — падаражэюць Monte Carlo, Monte Сarlo Super Slims, Pall Mall і Pall Mall Superslims. Pall Mall Premium вырасце ў кошце на 300 рублёў — да 11,5 тысячы. Столькі ж з лістапада прыйдзецца заплаціць за пачак LD Club Extra Lounge і некаторыя цыгарэты лінейкі Viceroy. LD будзе каштаваць на 500 рублёў больш — 11 тысяч за пачак. 
 
Самае масавае падаражанне адбудзецца сярод дарагіх цыгарэтаў. Многія маркі вырастуць у цане адразу на 500 рублёў: West — да 14 тыс.; Glamour — да 14,5 тыс.; Luckies і Winston — да 15 тыс.; Camel Icon - да 15,5 тыс.; Camel, Winston XStyle і Winston XSence — да 16 тыс.; Mild Seven, Mevius і Kent HD — да 16,5 тыс.; Kent Nanotek, Kent HDi і KENT iSWITCH — да 17,5 тыс.; Vogue — да 18,5 тыс. за пачак. 
 
Нагадаем, беларускія вытворцы цыгарэтаў маюць права кожны месяц ўсталёўваць новыя максімальныя кошты на сваю прадукцыю. 

Фота — ok-turkey.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі