Ад 1 верасня ў беларускіх школах уводзяць курс праваслаўнай культуры

З новага навучальнага года ў сістэме сярэдняй адукацыі Беларусі ад 1-га па 11-ты класы будзе ўведзеная вучэбная праграма факультатыўных заняткаў “Асновы праваслаўнай культуры. Праваслаўныя святыні ўсходніх славян”, паведамляе сайт sobor.by. Праграма курса прайшла ўсе неабходныя ўзгадненні, у тым ліку ў Нацыянальным інстытуце адукацыі і ў Мінадукацыі. Такая праграма, якая ахоплівае ўвесь перыяд навучання ў школе, уводзіцца ўпершыню. Заняткі па ёй не з’яўляюцца абавязковымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі