Ад 24 па 31 кастрычніка ў свеце праходзіць Тыдзень раззбраення

Ад 24 па 31 кастрычніка ва ўсім свеце праводзіцца Тыдзень раззбраення. Штогадовае правядзенне такога тыдня, які пачынаецца ў гадавіну заснавання Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, прадугледжана ў заключным дакуменце спецыяльнай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН 1978 года. Тая сесія была якраз прысвечаная тэме раззбраення, нагадвае БЕЛТА. Згодна з гэтым дакументам дзяржавам прапанавалі вылучыць на першы план пытанне аб небяспецы гонкі ўзбраенняў, прапагандаваць неабходнасць яе скарачэння і прыцягваць увагу грамадскасці да гэтай праблемы.
 
У 1995 годзе Генасамблея ААН зноў заклікала ўрады краінаў, а таксама міжнародныя арганізацыі разам вырашаць праблемы раззбраення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі