З 26 лютага Мініфармацыі атрымае права зачыняць сайты цягам трох сутак

Ад 26 лютага набывае моц "Палажэнне аб парадку абмежавання доступу да інфармацыйных рэсурсаў (іх складовых частак), размешчаных у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт". Дакумент прынялі Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта і Мінсувязі па ўзгадненні з Мінінфармацыі.

Пытанні і адказы: Як у Беларусі будуць абмяжоўваць доступ да сайтаў

У дакуменце прапісаны парадак таго, як улады будуць абмяжоўваць доступ да сайтаў ці іх частак. Пасля таго, як чыноўнікі прымуць рашэнне пра закрыццё доступу да сайту, Мініфармацыі на працягу трох дзён паведамляе пра гэта ў Дзяржінспекцыю па электрасувязі і ўладальніку інтэрнэт-рэсурсу, калі ён размешчаны ў нацыянальным сегменце інтэрнэту.

Калі чыноўнікі высветляць, што для доступу да закрытых сайтаў выкарыстоўваюцца ананімайзеры і праграмы кшталту Tor, яны дададуць ідэнтыфікатары гэтых сайтаў у спіс абмежаванага доступу.

Уладальнік сайта мае права звярнуцца ў Мінінфарм, каб аднавіць доступ да свайго рэсурсу. Цягам месяца чыноўнікі могуць разглядаць гэтае рашэнне. Пры станоўчым выніку яны за тры дні павінны даслаць яго ў Дзяржінспекцыю па электрасувязі і ўладальніку рэсурсу. А пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг павінны аднавіць доступ да рэсурса цягам сутак.

Лукашэнка падпісаў змены ў закон “Аб СМІ”: што ў ім новага?

Фота — oane.ws

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі