Ад Анатоля Лябедзькі прыйшлі два лісты
Жонка і сын палітвязня атрымалі іх учора ўвечары і сёння пасля амаль двухтыднёвага "маўчання". Адпраўленні з СІЗА КДБ датаваныя 22 і 24 лютага.
Як распавёў сайту АГП сын палітыка Арцём Лябедзька, "Лісты пранумараваныя, аднак цэнзура іх замазала. Але нам усё ж удалося разабраць сёе-тое. І нам здаецца, лістоў 09-10 мы не атрымалі. Таму, на жаль, змаглі выканаць не ўсе яго просьбы".
Зрэшты, некаторыя просьбы выявілася немагчымым выканаць з іншых прычынаў. У адным з лістоў Лябедзька згадаў: "Дарэчы, мяне праінфармавалі, што адвакат мае дазвол на сустрэчы са мной без абмежаванняў". Адвакат палітыка паспрабаваў скарыстацца гэтым правам, але яму паведамілі, што ўсе кабінеты занятыя.
Фота: svobodanews.ru