Ад COVID-19 загінуў адмін беларускага тэлеграм-канала "Карацей кажучы"

Ад COVID-19 загінуў адмін беларускага тэлеграм-канала "Карацей кажучы"

Ад наступстваў, выкліканых каранавіруснай інфекцыяй, загінуў адміністратар беларускага ананімнага тэлеграм-канала "Карацей кажучы". Гэта здарылася ў Нарвегіі. За тыдзень хлопец літаральна згарэў ад хваробы — тэмпература ў яго раптоўна паднялася да 41.8° — і трымалася, як бы дактары ні спрабавалі яе збіць.

Дзяніс адзін дзень не дажыў да 34 гадоў.

Яго цела будзе крэміраванае.

Паплечнікі Дзяніса распавядаюць, што да хваробы хлопец знаходзіўся на самаізаляцыі, хадзіў у краму ў ахоўнай масцы, вытрымліваў дыстанцыю, а дома пасля вуліцы мыў рукі з мылам і часам нават мыў вопратку. "Мы заклікаем сур'ёзна паставіцца да сябе і сваіх блізкіх — выконвайце каранцінныя меры, нават калі ў краіне яны не ўведзеныя! Не гуляйце з лёсам, будзце жывыя і здаровыя", — пішуць яны.

Еўрарадыё выказвае спачуванні сваякам і паплечнікам хлопца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі