Ад імя Аб'яднанага штаба да беларусаў звярнуўся былы віцэ-прэзідэнт EPAM
Відэазварот да беларусаў ад імя Аб'яднанага штаба запісаў былы віцэ-прэзідэнт EPAM Максім Баграцоў.
Ён падкрэсліў, што сёння беларускае грамадства выконвае законы, а ўлада парушае іх. Ад імя Аб'яднанага штаба ён заклікаў выказваць сваю нязгоду ўсімі законнымі спосабамі.
Баграцоў заклікаў памятаць пра палітвязняў, якія паплаціцліся свабодай за свае намеры змяніць грамадства.
"Яшчэ тры месяцы таму вы слухалі Віктара Бабарыку, потым ад імя штаба з вамі гаварылі Марыя Калеснікава і Максім Знак. Цяпер гэта раблю я. Неўзабаве на маім месцы можа з'явіцца нехта іншы, а потым, магчыма, нехта яшчэ, але гэта ўсё не катастрофа. Колькі б людзей ні страціла свабоду, немагчыма абысці аб’ектыўныя законы развіцця грамадства, эканомікі і проста арыфметыкі. Нас большасць, і разам мы пераможам!" — сказаў ён на заканчэнне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.