Ад Новага года электрычнасць падаражэе на 10%

Ад Новага года электрычнасць падаражэе на 10%

У Беларусі з 1 студзеня павышаюцца тарыфы на электраэнергію. Прычым гатае падаражанне закране ўладальнікаў як газавых, так і электрычных плітаў. У сярэднім тарыфы вырастуць каля 10%, піша TUT.by.

Для ўладальнікаў газавых плітаў тарыф складзе 0,2092 рубля за кВт·гадз (цяпер 0,1901 рубля). Тым, у каго электрычныя, давядзецца плаціць 0,1778 рубля за кВт·гадз. (цяпер 0,1616 рубля). 

Яшчэ ў 2019 годзе ў нашай краіне адмененыя ліміты на электраэнергію па аб’ёмах спажывання. Гэта значыць, што тарыф аднолькавы для ўсіх — незалежна ад таго, колькі кВт·гадз спажывае чалавек. 

Акрамя таго існуюць тарыфы на электраэнергію па часе сутак.

Для кватэр з электраплітой тарыф па двух часавых перыядах з 1 студзеня вырасце прыкладна на 10%: з 22:00 да 17:00 будзе 0,1245 рубля за кВт·гадз (цяпер 0,1131 рубля), а з 17:00 да 22:00 — да 0,3556 рубля за кВт·гадз (цяпер 0,3232 рубля).

Па трох часавых перыядах тарыфы для ўладальнікаў электраплітаў будуць выглядаць так: з 23:00 да 6:00 — 0,1067 рубля за кВт·гадз (цяпер 0,097 рубля), з 17:00 да 23:00 — 0,32 рубля (цяпер 0,2909 рубля), астатні час сутак — 0,1245 рубля (цяпер 0,1131 рубля). То бок, самаяй таннай электраэнергія будзе ўначы. 

Павялічацца тарыфы і для кватэр з газавымі плітамі па гадзінных перыядах. Па двух гадзінных перыядах тарыф будзе наступны: з 22:00 да 17:00 — 0,1464 рубля за кВт·гадз. (цяпер 0,1331 рубля), з 17:00 да 22:00 — 0,4184 рубля за кВт·гадз (цяпер 0,3802 рубля). Па трох гадзінных перыядах давядзецца з 1 студзеня плаціць па наступных тарыфах: з 23:00 да 6:00 — 0,1255 рубля за кВт·гадз (цяпер 0,1141 рубля), з 17:00 да 23:00 — 0,3766 рубля (цяпер 0,3422 рубля), астатні час сутак — 0,1464 рубля (цяпер 0,1331 рубля).

Нагадаем, што ў лістападзе ў Беларусі пачала працаваць АЭС. Улады абяцалі, што пасля яе запуску электрычнасць стане таннейшай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі