Ад Oasis не застанецца нават назвы

Фронтмэн Oasis Лаям Гэлэхер заявіў, што больш не збіраецца карыстацца назвай гурта.  Пасля разрыву з братам Ноэлем, Лаям сабраў новы праект з экс-удзельнікамі Oasis Джэмам Арчарам і Эндзі Бэлам. Але музыкі не збіраюцца пакідаць за новым гуртом старую назву.

Больш таго, Гэлэхер-малодшы катэгарычна супраць гэтага. Таму што, па словах вакаліста, яго заўсёды раздражняла назва Oasis і ён будзе рады нарэшце пазбавіцца ад яе.

У музыкаў ужо ёсць некалькі варыянтаў імёнаў для новага гурта, і яны пакуль вырашаюць, якое з іх будзе больш адпавядаць духу музыкі. Тым часам, калектыў рыхтуецца да запісу дэбютнага альбома і плануе выдаць яго ужо ў чэрвені.

Паводле @music
Фота:theage.com.au

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі