Ад “свінога грыпу” ў Мінску памерлі каля 10 чалавек? (Службовы дакумент)

Каля дзесяці чалавек памерлі ў Мінску ад пнеўманіі, што стала ўскладненнем грыпу A(H1N1).

Пра гэта паведамляе сайт “Беларускія навіны” са спасылкай на аўтарытэтную крыніцу з медыцынскіх колаў.

У якасці прыкладу, выданне публікуе данясенне на імя намесніцы міністра аховы здароўя Валянціны Качан пра тое, што прычынай смерці двух чалавек 27 і 36 гадоў паслужыла пнеўманія. Аднак ва ўзорах тканін памерлых “выяўлена РНК грыпу A(H1N1) swine”.

Тым часам, афіцыйна пацверджаны толькі адзін выпадак смерці ад “свінога грыпу”. Драгічынская настаўніца памерла 30 кастрычніка ад пнеўманіі.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі