Ад выбухаў у Кабуле загінулі больш за 40 чалавек
Ахвярамі выбухаў каля кабульскага аэрапорта сталі больш за 40 чалавек, перадае РІА "Новости" са спасылкай на афганскае Міністэрства аховы здароўя. Больш за 100 чалавек пацярпелі.
Як распавядала Еўрарадыё, два выбухі каля аэрапорта Кабула адбыліся сёння ўдзень. Паведамлялася, што іх учынілі тэрарысты-смяротнікі. Адказнасць узяла на сябе арганізацыя "Ісламская дзяржава".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.