Адабраныя 25 пастаўшчыкоў рыбы

Паводле рашэння міжведамаснай камісіі, прынятага па выніках завершанага конкурсу, права на пастаўку ў Беларусь у 2011 годзе прэснаводнай рыбы, прадуктаў перапрацоўкі рыбы і морапрадуктаў атрымалі 25 кампаній. З іх большая палова — гэта альбо дзяржаўныя прадпрыемствы, альбо прадпрыемствы з дзяржаўным удзелам, паведамляе "Ежедневник". У іх ліку Гомельскі і Магілёўскі рыбакомплекс, "Гроднарыба", Брэсцкая абласная база "Бакалея", "Белбакалея", "Мінбакалеягандаль", "Белкаапгуртгандаль", "Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюза", "Мінскрыбпрам”, Мінскі гуртавы рынак, "Белрыба", Мінскі холадакамбінат № 1, гомельскі "Аблгандальсаюз" і бабруйскі "Рыбны рад”, а таксама брэсцкі рытэйлер "Прадтавары".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі