Адам Мальдзіс падараваў 300 кніг Палескаму ўніверсітэту
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, які месціцца ў Пінску, атрымаў падарунак ад кіраўніка Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, прафесара Адама Мальдзіса — 300 кніг рознай тэматыкі. Як адзначае газета “Пінскі веснік”, цяпер, студэнты ўніверсітэту змогуць прачытаць творы Міхася Тычыны, Уладзіміра Арлова, Барыса Сачанкі, Яўгеніі Янішчыц, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна і іншых беларускіх творцаў.
Усе падараваныя кнігі маюць штамп “З кнігазбору Адама Мальдзіса”, некаторыя асобнікі з аўтографамі аўтараў.
Усе падараваныя кнігі маюць штамп “З кнігазбору Адама Мальдзіса”, некаторыя асобнікі з аўтографамі аўтараў.