Адбудуцца беларуска-украінскія кансультацыі па энергетычнай бяспецы

У Кіеве 6-7 лютага пройдуць беларуска-украінскія кансультацыі па пытаннях энергетычнай бяспекі дзвюх краін і пашырэнні супрацоўніцтва ў гэтай сферы. У перамовах возьмуць удзел першы намеснік беларускага прэм'ера Уладзімір Сямашка і віцэ-прэм'ер Украіны Андрэй Клюеў, а таксама міністры энергетыкі абедзвюх дзяржаваў.

У Кіеў прыбудуць і кіраўнікі ды спецыялісты буйных энергетычных прадпрыемстваў нашай краіны — канцэрнаў "Белэнерга", "Белнафтахім" і "Белтрансгаз", якія правядуць працоўныя сустрэчы са сваімі калегамі ў Міністэрстве паліва і энергетыкі Украіны.

Мяркуецца, што будзе падрыхтаваны шэраг двухбаковых дамоў, такіх як павелічэнне экспарту ўкраінскай электраэнергіі, а таксама аб магчымым прыцягненні ўкраінскіх сродкаў для будаўніцтва газавых сховішчаў у Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі